Маніторынгавая місія па працоўных правах

Створана пры падтрымцы незалежных прафсаюзаў, грамадскіх арганізацый і грамадзянскіх ініцыятыў, якія аб’ядналіся на аснове Бішкекскай дэкларацыі 2016 года для сумеснай працы па абароне і прасоўванні працоўных правоў.

У цэнтры ўвагі місіі:

• свабода аб’яднання і права на калектыўныя перагаворы,
• бяспечныя ўмовы працы,
• забарона дыскрымінацыі,
• выкараненне дзіцячай і прымусовай працы.

1. Хто мы

Маніторынгавая місія па працоўных правах — гэта аб'яднанне незалежных экспертаў у галіне працоўнага права і сацыяльнай палітыкі.

2. Наша мэта

Мы сочым за захаваннем фундаментальных працоўных стандартаў, заснаваных на міжнародных абавязацельствах краін — членаў Міжнароднай арганізацыі працы (МАП).

3. Што мы робім

• збіраем і аналізуем інфармацыю з адкрытых крыніц
• праводзім незалежныя даследаванні
• рыхтуем даклады і рэкамендацыі

4. З кім і як мы працуем

Мы арганізуем экспертныя абмеркаванні, выпускаем публікацыі і праводзім навучальныя мерапрыемствы. Надаючы асаблівую ўвагу падрыхтоўцы і павышэнню кваліфікацыі спецыялістаў незалежных прафсаюзаў і грамадзянскіх арганізацый.

Навіны і падзеі

Хроніка нашай працы і грамадскай актыўнасці

Labour Mission

Дзейнічаем разам!