Супрацоўнікам буйнога прадпрыемства прыгразілі звальненнем за адпачынак у «недружалюбных» краінах
Супрацоўнікам аднаго з падраздзяленняў «Беларуснафты» ў Светлагорску паведамілі пра забарону на паездкі ў «недружалюбныя» краіны. Прычым пад абмежаванні трапілі не толькі дзяржавы ЕС, але і папулярная сярод беларусаў Турцыя. Як стала вядома праваабаронцам, у адным з ключавых падраздзяленняў аб’яднання «Беларуснафта», Светлагорскім упраўленні свідравальных работ, правялі агульныя сходы супрацоўнікаў. Калектыў пазнаёмілі з загадам канцэрна «Белнафтахім» пра забарону работнікам падведамных прадпрыемстваў наведваць так званыя недружалюбныя краіны.…


